Работа з адоранымі

АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ,V КЛАС
ЗАДАННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ 
                              ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
                                         5 КЛАС
                                  

Заданне 1.Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Знайдзіце сказ са звароткам, пастаўце знакі прыпынку.
 Вясна непрыкметна перайшла ў лета дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя нагрэтая за вясну зямля набірала сілу зеляніна на ёй расла і шырылася жыта выйшла ў колас месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі зазелянелі ячмяні і аўсы дары сонейка зямлі сваё святло і цеплыню
                                                      Максімальная колькасць балаў – 5 б.

Заданне 2.Устаўце прапушчаныя літары.
Б…логія, д…фрагма, п…яніна, пер…дыка, б…графія, д…гностыка.
                                                     Максімальная колькасць балаў – 3 б.
                                                     За правільна напісанае слова – 0,5 б.

Заданне 3. Запішыце словы па-беларуску.
Инженер, легенда, канцелярия, сержант, яблоко, сердце, церемония, медвежата.
                                                     Максімальная колькасць балаў – 4 б.
                                                     За правільна напісанае слова – 0,5 б.

Заданне 4. Прачытайце. Выпішыце сказ, які адпавядае намаляванай ніжэй схеме.
А) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.
Б) Разгуляўся вецер.
В) Зламаў на полі дуплаваты разгалісты дуб, вывернуў з каранямі высачэзную ліпу.
Г) Пайшоў спорны халодны дождж

_._._._.   _ _ _ _   ________                      ________  .
                             ________
                                                                  
                                                        Правільны адказ – 2 б.

Заданне 5. Запоўніце табліцу.
Пішам
Вымаўляем
Футбол

След

Пяю

Ясень

                                                              Максімальная колькасць балаў – 4 б.
                                                              1 правільны адказ – 1 б.



Заданне 6. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў:
Антракт  - …, афіша - …, дыскусія - …, аргумент - …, бар’ер -…, аналогія -….
                                                                 Максімальная колькасць балаў – 3 б.
                                                                 1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 7.Складзіце па два сказы з наступнымі амонімамі.
Лісічка – лісічка, насып – насып
                                                                 Максімальная колькасць балаў – 4 б.
                                                                 1 сказ – 1 б.
Заданне 8. Дапішыце беларускія прымаўкі:
1.      Рыхтуй летам сані, а ….
2.       Жураўлі ляцяць высока -  ….
3.      Хто полю годзіць, у таго …
4.      Дарагая тая хатка, дзе …
5.      На чужой старане і …   
                                                                          Максімальная колькасць балаў – 5 б.
                                                                          1 правільны адказ – 1 б.



               Максімальная колькасць балаў  за ўсе заданні – 30 балаў = 100%  


                                             



 АДКАЗЫ

                                               5 клас
1. Вясна непрыкметна перайшла ў лета. Дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя.Нагрэтая за вясну зямля набірала сілу. Зеляніна на ёй расла і шырылася. Жыта выйшла ў колас. Месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі. Зазелянелі ячмені і аўсы. Дары, сонейка, зямлі сваё святло і цеплыню!

2. Біялогія, дыяфрагма, піяніна, перыёдыка, біяграфія, дыягностыка.

3. Інжынер, легенда, канцылярыя, сяржант, яблык, сэрца, цырымонія, медзведзяняты.

4. а) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.

5. [фудбол], [с’л’эт ],  [п’ай’у], [й’ас’эн’]

6. Антракт – перапынак, афіша – аб’ява, дыскусія – спрэчка, аргумент – доказ, бар’ер –перашкода, аналогія – падабенства.

8.      Рыхтуй летам сані, а зімой – калёсы.
Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
Хто полю годзіць, у таго ніва родзіць.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
На чужой старане і на печы холадна.



Алімпіядныя заданні

Алімпіяда школьнікаў
па беларускай мове і літаратуры
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
8 клас
Шаноўныя ўдзельнікі алімпіяды, на выкананне заданняў адводзіцца 3(тры) гадзіны, максімальная колькасць балаў – 50. Поспехаў у працы!
Заданне 1. У вас ёсць “будаўнічы матэрыял”: гукі [о], [а], [ы], [б], [в], [г], [р], [т]. Запішыце
10 слоў (не формаў), выкарыстоўваючы гэтыя гукі. Кожны з гукаў можна выкарыстоўваць у слове толькі адзін раз.
Максімальная колькасць балаў – 5.





Заданне 2. Запішыце па-беларуску наступныя назвы гарадоў.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.       
Ганцевичи-
6.
Заславль -
2.       
Марьина Горка -
7.
Верхнедвинск -
3.       
Телеханы -
8.
Красносельский -
4.       
Дубровно -
9.
Бегомль -
5.       
Чечерск -
10.
Лельчицы -

Заданне 3. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы:
Максімальная колькасць балаў – 5.

1.       
тры

6.
утрох

2.       
тройка

7.
трое

3.       
тройчы

8.
траяк

4.       
трэці

9.
патроіць

5.       
трайны

10.
трайчак






Заданне 4. Укажыце, да якой часціны мовы належаць падкрэсленыя ў сказах словы.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала. _____________________________________________
2.Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год. ________________________________________________
3.Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары. ____________________________________
4.“Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка. ___________________________
5.Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.______________________

Заданне 5. Па лексічным значэнні ўзнавіце слова, запішыце, зрабіце марфемны разбор. Выпішыце аднакаранёвыя словы?
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.      Вытрымка з афіцыйнага дакумента - __________________________________________________
2.      Чалавек, які стварае карціны, фрэскі -_________________________________________________
3.      Абмен лістамі, паштоўкамі - _________________________________________________________
4.      Уменне чытаць і пісаць - ____________________________________________________________
5.      Чалавек, які піша літаратурныя творы - _______________________________________________

АДКАЗ: _________________________________________________________________

Заданне 6. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.
Сiняя птушка


2.
Сляпое кацяня


3.
Сонная цяцера


4.
Стары воỳк


5.
Стрэляная птушка




Заданне 7. У адной з беларускіх песень ёсць такія радкі “Панаехала гасцей з іншаземных абласцей. Не, няправільна, – гасцёў з іншаземных абласцёў”. Які ж варыянт склонавай формы правільны? Выберыце адпаведныя з прапанаваных у дужках словы, падкрэсліце.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.       Крыламі (лебедзей, лебядзей, лебедзяў).
2.       Струхлелых (пней, пнёў, пянёў).
3.       Пры вопытным (кавалі, кавалю, кавале).
4.       Пошту (развезяце, развязеце, развезеце).
5.       Аб маладым (бусле,́ бу́сле, буслу).



Заданне 8. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі, расстаўце знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 5
Вячка стаяў на забаролах і не сціхаў дождж і шумеў вец_р і рака (ў/у) сваім адвечным руху да мора спявала дзікую (ў/у)рачыста(журботную) пес_ню. Нейкія галасы з_мныя і н_бесныя чуліся (к/К)нязю. Нехта яго клікаў, нехта стагнаў і плакаў, і такімі блі(з/с)кімі такімі роднымі былі (ў/у)се гэтыя гукі(зыкі), што затрапяталася сэ(р/рд)ца, агонь пабе(г/х) па жылах, захацелася, як у снах маленства, а(д/т)штурхнуцца нагамі ад зямлі і паляцець(паплыць) пад самыя аблокі ра(з/с)грабаючы рукамі золкі сало(д/т)кі вецер і закрычаць там, у начных нябёсах, як вольны хутка(крылы) птах, і каб крык твой а(д/т)біўшыся ад сонных хмар упаў на маўклівую зямлю, і каб нехта пачуў яго і з надзеяй паглядзеў на неба.
Леанід Дайнека

Заданне 9. Запішыце адпаведныя літаратуразнаўчыя тэрміны, пададзеныя ў вызначэнні.
Максімальная колькасць балаў – 5
1. Асноўная думка, задума, якая вызначае змест твора - ______________________
2. Тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца - ___________________
3. Сюжэтны вершаваны твор гераічнага або легендарнага зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне - ________________________
4. Фальклорнае фантастычнае апавяданне, якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае, хоць яно і не пацвержана гістарычнымі фактамі - _____________________
5. Слова, радок ці некалькі радкоў, якія паўтараюцца пасля кожнай страфы - _________________

Заданне 10. Успомніце літаратурныя творы, якія вы праходзілі ў 8 класе. Запоўніце табліцу:
Максімальная колькасць балаў – 5.

Назва твора
Аўтар
Герой (героі)
1.       
Магіла льва



2.       


Фішар, Свіст Пшанічны, Карпенка
3.       
Вечар



4.       



Пора-Леановіч, Гораў
5.       


Віктар Карамазаў



Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
1.Вызначце,  колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.
Аб’ездчык (  ), заімшэць (  ), добрушскі (  ), дожджык (  ), заінець (  ), павільён (  ), салаўі (  ), сшытак (  ), узбекскі (  ), французскі (  ).
Адказы:  
аб’ездчык ( 5 )  - [аб’йэшчык]
заімшэць (  4) - [заімшэц’]
добрушскі (  5) - [добруск’і]
 дожджык ( 4 ) - [дошчык]
 заінець ( 4 ) - [зайін’эц’]
павільён (5  ) - [пав’іл’йон]
салаўі (4  ) - [салаўйі]
сшытак (3,4  ) - [шытак, шшытак]
 узбекскі ( 5 ) - [уз’б’экск’і]
 французскі (  6) - [француск’і]’

2.     Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук j (й)     
Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны, ад іскры, іхні, іржышча,кліент .
Адказы:

[Ал’імп’іjада], гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, [jaны], ад іскры,[jіхн’і],іржышча,[ кл’іjэнт]
 Максімальны бал =2 балы.

3.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.
лес-лёс                                    
воз-рос                                     
рэдка-рэдзька                        
нос-нёс                                                
маёр-матор                                              
маса-мяса                                        
Адказы:
лес-лёс                                    [э] - [о]
воз-рос                                      [в] - [р]
рэдка-рэдзька                            [т] - [ц’]
нос-нёс                                        [н] - [н’]           
маёр-матор                                      [й] - [т]           
маса-мяса                                         [м] - [м’]

4.Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць падаўжэння зычных.
Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.
Адказы:
Каса, праграма, навела, гама, алея, апаратура, група (падаўжэнне не адбываецца ў запазычаных словах);
Суддзя ( падоўжаны гук [дз’]  перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз); зацішша, граззю, печчу, Таццяна  (гукі [ш], [з],  [ч], [ц] , у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца падоўжана);    ванна, Жанна (словы-выключэнні).       
5.Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць прыстаўных гукаў.
Отблеск, образный, омуль, отзыв, оптика, орган, обострённый, отмель, оптом, отпуск, остров, охра,окись, опера, заочник, околица.
Адказы:
Водбліск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о] ),
 вобразны (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
 омуль ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання), водзыў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
 оптыка ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым   [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),         орган   ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання), абвостраны ( прыстаўны  в захоўваецц ў слове востры і ў словах , вытворных ад яго),  
 водмель (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о],
оптам ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым     [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),
водпуск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
востраў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
вохра, вокіс (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]), опера( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),
 завочнік (прыстаўны в пішацца  перад націскным [о] пасля прыставак),
ваколіца( прыстаўны  в захоўваецц ў слове вакол і ў словах , вытворных ад яго), 

6. Прачытайце. Прааналізуйце гукавы склад слоў і вызначце зычныя гукі, якія не ўтвараюць пары па глухасці-звонкасці. Запішыце гэтыя гукі і ў прыкладах (1-2 словы) падкрэсліце літару, што абазначае гэты гук.
У кожнага свой Купала…
У мяне ён – само змаганне
Сама неўміручая прага
Свабоды, годнасці. Праўды, сяброў. (Е.Лось)

Адказы:
Не ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці наступныя зычныя гукі:
[в]: свой, свабоды; [л]: Купала; [м] : само,змаганне;
[м’]: мяне, неўміручая;
[н]: кожнага, годнасці; [н’]: мяне, неўміручая; [р]:неўміручая,прага;
[й’]: свій, ё[йо]н; [ў]:праўда.
7. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.
1) паказчык-пакасчык-пакашчык;
2) пенс’ія-пен’с’ія;
3) бацька й сын – бацька і сын
4) б’ез ласкі – б’яз ласкі;
5) шчарсц’в’ець –счарс’ц’в’ець –шчарс’ц’в’ець;
6) сх’ема-с’х’ема;
7)  смачны –смашны

Адказы:
1)пака[шч]ык;
2)пе[н’с’]ія;
3) бацька [й] сын;
4) [б’аз] ласкі;
5) [шч]ар[с’ц’в’]ець;
6) [сх’]ема;
7)сма[чн]ы.
8.Пастаўце націск у словах.
Дакумент, старэнькі, прынесла, нянавісць, бульбяны, шэсцьдзесят, гушчар, ганьба, каліўца, камель, смуга, ярына,  жывіца, навіна, нанач, ветах. запечак, знахар, мезенец, куфар, блукаць, таварыскі.
9. Запоўніце табліцу
Некаторыя асаблівасці вымаўлення зычных гукаў
Правіла
Прыклады
1.     Свісцячыя перад мяккімі г’, к’, х’ не памякчаюцца
[зг'інуц'],
[ск'ів'іца],
[сх'іл'нас'ц']
2.     Губныя б, п, м, ф перад мяккімі і на канцы слоў

3.     Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як----, а перад ц – як-----
Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]:[дас'в'эччанас'ц']( дасведчанасць), [дыс'п'эччар] ( дыспетчар), а перад ц – як падоўжаны гук [ц'] або як падоўжаны [ц]: [пац'ц'ажарам] (пад цяжарам), [ац'ц'в'іс'ц'і] (адцвісці), [аццадз'іц'] (адцадзіць).
4.     Спалучэнне літар зск вымаўляецца як----,  а спалучэнне дск – як ----
Спалучэнне літар зск вымаўляецца як [ск],  а спалучэнне дск – як [цк]: [каўкаск'і]  ( каўказскі), [гарацк'і]  (гарадскі).

10.Знайдзіце ў кожным радзе лішняе слова, падкрэсліце яго.
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар. Месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць. Невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка.
Адказы:
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар, месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць,невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка


Слоўнікавыя дыктоўкі

“Правапіс галосных о, э, а, ы

Баабаб, карал, тэлефон, абстраляць, дэтэктыў, жэтон, спартыўны, дырыжор, трашчаць, дэпутат, шаснаццаць, медыцына, адэкалон, латарэя, прашаптаць, цэнзура, водны, тэарэтык, шымпанзэ, драўляны, аранжарэя, прынтар, тэраса, рытуал, сонечны (25 слоў).

Дыпламат, вогненны, прэзідэнт, оптыка, крэветка, сакрэт, рэкорд, астэроід, вастрыць, цыстэрна, экспанат, рэцэпт, марскі, экзатычны, цырульнік, клапатлівы, тэрмометр, опера, лідар, хрэстаматыя, шасэ, цэмент, дыпламат, азёрны, атэлье (25 слоў).

Характарыстыка, экватар, вогнішча, эшалон, шыфаньер, шаптаць, адажыа, рэпутацыя, хрызантэма, стомлены, дабрыня, цыстэрна, рэфлекс, арышт, почырк, тыраж, тэлевізар, шніцаль, жамчужына, Юпітэр, дрывотня, рэцэнзія, цытадэль, экспедыцыя, фрэска (25 слоў).

Аранжавы, жэньшэнь, шырыня, панацэя, рэцэпт, варатар, вогнішча, экстэрн, дысцыпліна, багаж, рэцэнзія, марыва, карыкатура, ордэн, какава, чэчэнец, аранжарэя, эстэтыка, кактэйль, дробны, жараб’ёўка, гараж, ансамбль, прэтэндэнт, оптыка (25 слоў).

“Правапіс галосных е,ё,я

Медзведзяняты, архіпелаг, панядзелак, завязь, феерверк, сеньёр, святкаваць, пейзаж, гербарый, васямнаццаць, сённяшні, білецёр, каляндар, яфрэйтар, сервант, зеляніна, вяснянкі, няшчасны, без зброі, зацвярдзець, восемсот, пояс, генерал, пенснэ, бярозавы (25 слоў).

Памяць, феномен, пелікан, каляровы, пергамент, мячэць, кафе, сямнаццаць, неаглядны, семінар, заяц, яскравы, легальны, святлець, без аглядкі, епіскап, герань, бяздушны, мінерал, егер, дзявятка, фермент, балерына, зеленаваты, метро (25 слоў).

Ясень, галерэя, дробязь, сяржант, ягуар, персона, беспрацоўны, небяспека, нейлон, меню, серэнада, мяккаваты, няпраўда, пенальці, нектар, Евангелле, роўнядзь, радыёэлектроніка, лаянка, не прыехаць, пенал, Прыпяць, калье, Еўропа, няхай (25 слоў).

Анекдот, цясляр, певень, наледзь, нейлон, Вячаслаў, лебедзь, геолаг, бясшумны, сувенір, цярпенне, леснічоўка, ляскатаць, мармелад, вінегрэт, пяцярня, цецерукі, дзяжурства, зямны, трыялет, бескампрамісны, не глядзеў, звязаць, бенефіс, нягода (25 слоў).

“Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах”

Ажыятаж, антыбіётык, мемарыяльны, варыяцыя, акцыянер, дыялект, філіял, асацыяцыя, юніёр, трыялет, скарпіён, сацыялогія, піяніст, перыядычны, педыятрыя, афіцыянт, патрыярх, нацыянальны, мікрараён, маёр, ёд, метэарыт, мерыдыян, кіёск, мельхіёр (25 слоў).

 Калегіяльны, іхтыязаўр, імпрэсіяніст, ілюзіянізм, ідэалогія, бібліяграфія, дыягностыка, ідэалізаваць, геніяльны, акіян, тэатральны, фіялка, спартакіяда, кліент, рацыён, рэальны, маянэз, радыёграма, фразеалогія, археолаг, неалагізм, геолаг, патрыятызм, Эфіопія, прэміяльны (25 слоў).

Стадыён, варыянт, біялогія, кіёск, бібліятэка, дыялог, гладыятар, радыёперадача, дыямент, спецыяліст, алімпіяда, радыяцыя, магніевы, гладыёлус, неарамантызм, педыятр, рацыяналізм, трыялет, тэатразнаўства, калекцыянер, міліцыянер, экспрэсіянізм, дывізіён, акцыянер,токапрыёмнік (25 слоў).

 “Правапіс галосных у складаных словах”

Жывёлавод, аўтаручка, ільнозавод, электрапіла, велатраса, фотагазета, кіназала, скорагаворка, лёгкаатлет, мнагаводдзе, авіямадэль, Новалукомль, словаўтварэнне, зямфонд, жыццеадчуванне, шэразём, грамзапіс, велікамучанік, легкадумна, свежавымыты, рознабаковы, паўнагучны, землекарыстанне, паў-Мінска, адзінакроўны (25 слоў)

Зернясховішча, вогнеўстойлівы, мотабол, аўтабізнес, штогадовы, Наваполацк, рознаскланяльны, сінякрылы, поўнач, аўдыязапіс, статысячны, мовазнаўства, навамодны, далягляд, своеасаблівасць, ільновалакно, высакародны, аднаразовы, кінастужка, заапарк, жыццяпіс, заходнеславянскі, політэхнічны, аленявод, поўнагалоссе (25 слоў)

Добрасардэчнасць, жыццялюб, грамзапіс, фотаальбом, паўнапраўе, стагаловы, зернебабовы, танцклас, разнавіднасць, словаформа, мнагазначнасць, велікасвецкі, лёдадрабілка, штотыднёвы, мовавед, зернясховішча, саракагадовы, рэдканаселены, работадавец, паўвекавы, светапогляд, узаемаадносіны, шыракаплечы, авіябілет, мотагонкі (25 слоў).



“Правапіс падоўжаных зычных”

Паднябессе, падзямелле, падмацаванне, бездарожжа, уяўленне, вецце,  словаўтварэнне, світанне, насенне, пустазелле, абнаўленне, шаснаццаццю, захапленне, падарожжа, раззбраенне, бяссмерце, суайчыннік, змаганне, вуллі, ноччу, багацце, дыханне, варэнне, жыццё, развітанне (25 слоў).

Уладанне, стагоддзе, Таццяна, наваколле, адзенне, пяццю, павуцінне, карэнне, адценне, зіхаценне, асенні, вяселле, аддзячыць, Залессе, узвышша, развітанне, аблічча, апавяданне, каменны, дзённік, гадзіннік, бесперапынна, раздолле, мяккі, паляпшэнне (25 слоў).

Сугучча, Закарпацце, адкрыццё, саванна, Ніца, граматыка, ружжо, ладдзя, куцця, забыццё, Усціння, пяццюдзесяццю, карэспандэнт, ламачча, свацця, захапляцца, рыззё, жыццё, узвышша, Генадзь, двукоссе, пападдзя, бонна, вараннё, аддалены, піца (25 слоў).



“Правапіс у,ў”
Кансіліум, гучнае “ўра”, горад Уральск, наўзрыд, паўсюдна, соус, пад дубам у снезе, па-ўчарашняму, для ўзбекаў, ва ўніверсітэце, Люблінская унія, Ландау, шчоўкнуць, да Усяслава, аўдыторыя, маўр, паўднёва-ўсходні, ордэн “Знак пашаны” ўручаны, прэзідыум, крыўдзіць, чулася уханне, джоўль, лінолеум, заўжды, ляцець уверх, пажынаць лаўры (25 слоў).

Дачушка–ўцеха, ток-шоу, боўтаць, каля ўнівермага, аўтарытэт, ад удару, страус, на Уральскіх гарах, на ўкраінскіх дарогах, верш “Спадчына” ўсхваляваў, каўбой, паўметра, паклаў у стол, беларуска-ўзбекскі, Янка Маўр, рака Ушача, насілі унты, аукаць, па-ўсякаму, прыгожая ўніформа, шаўковы, шэдэўр, Нароўля, спартыўная ўніверсіяда, паўза, вакуум, неўраджай (25 слоў).

Аб’явіць указ, ноу-хау, па ўчарашніх планах, да Уладзіслава, маўзалей, шчасце-ўдача, жыць за Уралам, паўночна-ўсходні, траур, аўторак, саўна, фаўна, раптам учуў, гарадская ўскраіна, шлагбаум, наўздагон, “Камунарка” ўжо выканала план, трыумф, хлопцы-ўмельцы, свята ўраджаю, двухмоўе, акварыум, прыўзнята-ўсхваляваны, натарыус, каўчук, для ўніята, шоўк (25 слоў).

“Правапіс д і дз, т і ц”
Дэкрэт, дзядзінец, сярэдзіна, высцілаць, гадзіннік, цюркскі, тыраж, у бітве, цвісці, дзядзька, атэстат,  сцежка, дывізія, Гаіці, подзвіг, счарсцвелы, дзвесце, гняздзечка, касцюм, тэрапеўт, Дэфо, цярпець,  майстар, агенцтва, дыспетчар (25 слоў).


Мядзведзь, індыец, у выдавецтве, цюльпан, дэфект, канстытуцыя, аптэка, Палесціна, універсітэт, дызайнер, дзяцінства, тэлевяшчанне, цяляціна, клятвенны, чысцюткі, субсідзія, прдэманстраваць, дынастыя, дзюбель, дзьмухавец, авантура, панядзелак,  катэт, цвісці, цір ( 25 слоў)

 Сядзець, падраздзяленне, тэлескоп, дзядоўнік, тэлефаніст, драматызм, гіпнатызёр, у братэстве, парадзіраваць, радзімічы, Аргенціна, індыянка, задзімаць, дабрадзей, батэрфляй, абцерці, гадзіннік, ліцвін, у палёце, счарсцвелы, брытвенны, цюбецейка, каардынаты, магнетызм, дэкальтэ (25 слоў).

“Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных”

Блізкі, след, лёгкі, казка, просьба, грузчык, на кладцы, на грудку, дарожка, пясчынка, рэдкі, даследчык, малацьба, носьбіт, паводка, бярозка, зберагчы, дзядзька, салодкі, бярозка, стужка, зрэдку, сыраежка, пешаход, дождж (25 слоў).

Кніжка, барацьба, жолуд, айсберг, жаніцьба, мыешся, берагчы, пераезд, бегчы, слізкі, мінамётчык, лыжка, ножка, аскрэбці, гладчэйшы, рэкардсмен, палёгка, дрозд, у лодцы, пасаг, спартсмен, грэбці, лічба, выпадковы, футбол (25 слоў).

“ Правапіс мяккага знака і апострафа”

             Аб’інець, на ўзгор’і, Ульянаў, парцье, вазьму, шэсцьдзясят, кудысьці, раз’яднаць, сям’я, чатырох’ярусны, булён, слязьмі, аб’ём, каменьчык, мільярд, ледзьве, бур’ян, мельхіёр, налью, дзьме, аб’яднанне,  носьбіт, будзьце, п’яўка, Дзям’ян (25 слоў).

Верф’ю, надвор’е, медальён, вераб’іны, куп’ё, дзьмухавец, італьянскі, барацьбіт, лёгенька, п’еса, студзеньскі, канферансье, інтэр’ер, раз’юшаны, мадэльер, асфальт, Пракоф’еў, няньчыць, раз’язны, саф’ян, сустрэнься, стрэльба, вар’ят, Сібір’ю, звяр’ё (25 слоў).

Ганьба, штосьці, зуб’е, каньяк, восеньскі, аб’есціся, надвор’е, дасье, альянс, Афанасьеў, легкавер’е, паркаль, пап’е-машэ, пісьменнасць, вазьмі, парцьеры, куп’істы, канькі, шэсцьсот, сям’я, кар’ер, касьба, яблынька, здзьмуць, з’езд (25 слоў).

“Правапіс літар і,ы,й”

Адымжэць, трансіарданскі, займальны, выйшаў, звышідэалізаваць, падыду, заінець, субынтэданцкі, праіндэксаваць, пайменна, пераігрываць, прыйдуць, педінстытуцкі, зайсці, падышоў, заіскрыцца, спадыспаду, контрігра, дэзынфармаваць, выйграць, неймаверны, абышоў, звышінтэлект, заінелы, трансіранскі (25 слоў).

Звышінтэлектуальны, субынтэдант, падыгрываць, заінтрыгоўваць, прыйшла, дэзынфармацыя, заікнуўся, прымальны, перайначыць, абыржавелы, трансітальянскі, праігнараваць, дзяржінспекцыя, праінструктаваць, безыдэйнасць, няйнакш, падыспытны, пайменна, спадыспаду, зайсці, сысціся, заіканне, разыходзячыся, займалася, спецінструктаж (25 слоў).


Заданне 6. Адзначце, якія з прыведзеных сказаў з’яўляюцца аднасастаўнымі. Вызначце іх тып.
1. Зямлю беражом, нібы родны свой дом!..
аднасастаўны, пэўна-асабовы
2. Па нітачцы і клубок знойдзеш.
аднасастаўны, абагульнена-асабовы
3. Песня коціцца ў прасторы, замірае ў лузе.
двухсастаўны (не выпісваем)
4. Цішыня.
аднасастаўны, назыўны
5. Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана.
аднасастаўны, безасабовы
6. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам.
аднасастаўны, няпэўна-асабовы
Максімальна 5 балаў: па 1б. за кожны правільна вызначаны сказ.





Заданне 7. Запішыце фразеалагізмы, семантычна суадносныя з наступнымі словамі:
№ п/п
Словы
Фразеалагізмы
1.
Забыцца
З галавы вылецець
2.
Насміхацца
Строіць кпіны
3.
Заблытаць
Збіць з панталыку
4.
Перабольшваць
Рабіць з мухі слана
5.
Бессаромна
У сабакі вачэй пазычыўшы
6.
Недарэчнасць
Грушы на вярбе
7.
Нечакана
Як снег на галаву
8.
Моцна (спаць)
Як пшаніцу прадаўшы
Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожны фразеалагізм.

5 клас
1. Лексіка і фразеалогія
3. Сінтаксіс і пунктуацыя
 
6 клас
7 клас
8 клас
9 клас



Комментариев нет:

Отправить комментарий