Метадычныя рэкамендацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

                        А.В.Кадлубай

 

24.08.2020 г.

 

МЕТАДЫЧНЫЯ     РЭКАМЕНДАЦЫІ

па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

2. Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных, кантрольных і экзаменацыйных работ, выкананых у пісьмовай форме.

3. Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

 4. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.

5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай дзейнасці рэкамендуецца:

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналагічнай лексікай, звяртаць увагу на сферу ўжывання таго ці іншага тэрміна; удзяляць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнавартаснаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення;выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту;

выкарыстоўваць прыёмы сэнсавага чытання як сродку фарміравання чытацкай пісьменнасці;

вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамi i картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (мэтазгодна выкарыстоўваць цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.);

фармiраваць у вучняў уменні складаць і аналізаваць табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы;

рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў з мэтай фарміравання ў вучняў навыкаў акуратнага іх вядзення і афармлення запiсаў;

прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да Метадычных рэкамендацый.

 

Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх неабходна ўключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку.

 

ІІ. НАВУЧАЛЬНЫЯ І КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ

 

6. Асноўнымi вiдамi работ вучняў на вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі і дома з’яўляюцца навучальныя работы, якія выконваюцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).

Да іх адносяцца:

на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні розных відаў, дыктанты (слоўнікавы, выбарачны, папераджальны, тлумачальны, вольны, творчы і іншыя), спісванне, пераклад, пераказ, сачыненне, тэсты па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“;

розныя віды практычных работ па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Выяўленчае мастацтва“, ”Працоўнае навучанне“;

напісанне літар алфавіта, імя ўласнага і прозвішча, даты, адраса, слоў, сказаў, тэкстаў з апорай на ўзор, віншавальнай паштоўкі па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы – напісанне транскрыпцыйных знакаў напаўдрукаваным шрыфтам слоў і сказаў у транскрыпцыі з апорай на ўзор, найпрасцейшых элементаў іерогліфаў (рыс) і іерогліфаў з апорай на ўзор, рыс у правільным парадку;

на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні розных відаў, тэставыя, лабараторныя і практычныя работы (вопыты) па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;

дыктанты (слоўнікавы, выбарачны, папераджальны, тлумачальны, вольны, творчы і іншыя), пераклады, пераказы, сачыненні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“;

сачыненні і іншыя творчыя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“;

напісанне віншаванняў, запрашэнняў, асабістых лістоў, нескладаных дзелавых лістоў (ліста-падзякі, ліста-адказу, ліста-запыту інфармацыі, звестак анкеты, кароткай аўтабіяграфіі, кароткага зместу (рэзюмэ) праслуханага (прачытанага) ці ўбачанага, міні-сачынення, сачынення на прапанаваную тэму па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы дадаткова напісанне нескладаных відаў тэкстаў з дапамогай транскрыпцыйных знакаў, іерогліфаў; сказаў і тэкстаў іерогліфамі; ключавых элементаў іерогліфаў (графем);

дыктанты (лічбавыя, графічныя і іншыя), задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;

пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;

складанне планаў-канспектаў, канспектаў, апорных схем, табліц, дыяграм, алгарытмаў па ўсіх вучэбных

прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;

заданні з выкарыстаннем насценных і контурных карт, атласаў, рухомай карты зорнага неба і іншых па вучэбных прадметах ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Астраномія“.

 

7. Колькасць    пераказаў,    сачыненняў, якія праводзяцца на працягу адных вучэбных заняткаў, аб’ём тэкстаў для пераказаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў II–IV класах вызначаюцца згодна з дадаткам  2 да Метадычных рэкамендацый.

Віды работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў IIV класаў вызначаюцца зместам вучэбных праграм па адпаведных вучэбных прадметах і носяць навучальны характар. Адзнакі за пераказы і сачыненні выстаўляюцца ў класны журнал вучням III –IV класаў па меркаванні настаўніка.

У першым паўгоддзі ў V класе па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія

ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па азначаных вучэбных прадметах для ІV класа.

Пераклады і сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“
ў
V– VIII класах носяць толькі навучальны характар.

8. На вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі выконваюцца кантрольныя работы (далей – кантрольныя работы) па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ ўключаюць тэарэтычныя пытанні, адказы на якія даюцца ў пісьмовай форме, і практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютары.

Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ і іх віды, а таксама

праверка навыку чытання, сфарміраванасці чытацкіх уменняў па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ і навыкаў вуснага лічэння па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ вызначаюцца згодна з дадаткам 3 да Метадычных рэкамендацый.

Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ і іх віды, а таксама колькасць  кантрольных  работ   па   вучэбных  прадметах ”Матэматыка“,

 

 

”Інфарматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“ і ”Біялогія“ вызначаюцца згодна з дадаткам 4 да Метадычных рэкамендацый.

Аб’ём тэкстаў кантрольных дыктантаў, пераказаў, а таксама аб’ём слоўнікавых дыктантаў, кантрольных сачыненняў вызначаюцца згодна з дадаткам 5 да дадзеных

Метадычных рэкамендацый. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах Беларуская мова,Русский язык, ”Мова нацыянальнай меншасцівызначаецца згодна з дадаткам 6 да Метадычных рэкамендацый.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

У вячэрніх класах сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.

9. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, павінны праводзіцца ў адпаведнасці са Спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да зместу і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525.

 

ІІІ. КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ

 

10. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

10.1. навучальныя і кантрольныя работы па вучэбных прадметахБеларуская мова, Русский язык, Матэматыкавучні I класа выконваюць у адпаведных сшытках на друкаванай аснове;

10.2. для выканання навучальных работ па вучэбным прадмеце Выяўленчае мастацтва“ выкарыстоўваецца альбом або набор лістоў для малявання;

10.3. для выканання навучальных і кантрольных работ вучням II–IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах Беларуская мова, Русский язык, ”Мова нацыянальнай меншасці, Матэматыка – 3 сшыткі (2  сшыткі для навучальных работ і 1  сшытак для кантрольных работ). У II класе па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у вузкую лінейку (без нахіленай лініі), пачынаючы з ІІІ  класа – сшыткі з разліноўкай у шырокую лінейку;

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек i свет“, “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі для навучальных работ; сшытак для запісу замежных слоў – па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце Музыка – нотны сшытак.

11. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі для выканання  навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах Беларуская мова, Русский язык, ”Мова нацыянальнай меншасці – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Беларуская літаратура, Русская литература“ 1 сшытак для навучальных работ  у VVIIІ класах; 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для кантрольных работ) – у ІХ–ХІ (XII) класах;

па вучэбным прадмеце Літаратура нацыянальнай меншасці – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце Замежная мова – 2 сшыткі для навучальных работ; па меркаванні настаўніка дадаткова можна выкарыстоўваць сшытак для запісу замежных слоў. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў XXI (XII) класаў выкарыстоўваецца па іх жаданні;

па вучэбным прадмеце Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) – альбом або набор лістоў для малявання, 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце Матэматыка – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Інфарматыка“, “Астраномія” – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Чалавек і свет, Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі, Грамадазнаўства, Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“ – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце Фізіка“  3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Біялогія“  3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных і практычных работ, 1 сшытак для кантрольных работ);

 па вучэбным прадмеце Хімія    3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце Геаграфія – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для практычных работ);

па вучэбных прадметах ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“, “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”  1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка.

12. У сшытках для навучальных работ вучні выконваюць работы, якія праводзяцца ў межах паўрочнага і тэматычнага кантролю (класныя, дамашнія, самастойныя, навучальныя пераказы, і іншыя работы), а ў сшытках для

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек i свет“, “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі для навучальных работ; сшытак для запісу замежных слоў – па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце Музыка – нотны сшытак.

11. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі для выканання  навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах Беларуская мова, Русский язык, ”Мова нацыянальнай меншасці – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Беларуская літаратура, Русская литература“ 1 сшытак для навучальных работ  у VVIIІ класах; 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для кантрольных работ) – у ІХ–ХІ (XII) класах;

па вучэбным прадмеце Літаратура нацыянальнай меншасці – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце Замежная мова – 2 сшыткі для навучальных работ; па меркаванні настаўніка дадаткова можна выкарыстоўваць сшытак для запісу замежных слоў. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў XXI (XII) класаў выкарыстоўваецца па іх жаданні;

па вучэбным прадмеце Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) – альбом або набор лістоў для малявання, 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце Матэматыка – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Інфарматыка“, “Астраномія” – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах Чалавек і свет, Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі, Грамадазнаўства, Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“ – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце ”Фізіка“ – 3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ

(лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Біялогія“  3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных і практычных работ, 1 сшытак для кантрольных работ);

 

па вучэбным прадмеце Хімія    3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце Геаграфія – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для практычных работ);

па вучэбных прадметах ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“, “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”  1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка.

12. У сшытках для навучальных работ вучні выконваюць работы, якія праводзяцца ў межах паўрочнага і тэматычнага кантролю (класныя, дамашнія, самастойныя, навучальныя пераказы, і іншыя работы), а ў сшытках для кантрольных работ выконваюцца толькі кантрольныя работы, якія ўказаны ў дадатках 3, 4 Метадычных рэкамендацый.

13. Дапускаецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове, якія маюць адпаведны грыф. Выкарыстанне рабочых сшыткаў, апорных канспектаў на друкаванай аснове з’яўляецца неабавязковым.

14. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, сшыткі для практычных работ па вучэбных прадметах ”Хімія“ і “Геаграфія”, сшытак для лабараторных і практычных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.

15. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце Інфарматыка афармляюцца на электронным (практычныя заданні) і папяровым (тэарэтычныя пытанні) носьбіце.

16. Сшыткі для кантрольных работ на працягу навучальнага года выдаюцца вучням на вучэбных занятках для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі і

работы, якія ўказаны ў дадатках 3, 4 Метадычных рэкамендацый.

13. Дапускаецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове, якія маюць адпаведны грыф. Выкарыстанне рабочых сшыткаў, апорных канспектаў на друкаванай аснове з’яўляецца неабавязковым.

14. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, сшыткі для практычных работ па вучэбных прадметах ”Хімія“ і “Геаграфія”, сшытак для лабараторных і практычных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.

15. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце Інфарматыка афармляюцца на электронным (практычныя заданні) і папяровым (тэарэтычныя пытанні) носьбіце.

16. Сшыткі для кантрольных работ на працягу навучальнага года выдаюцца вучням на вучэбных занятках для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі і захоўваюцца ва ўстанове адукацыі да пачатку наступнага навучальнага года.

 

ІVАФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ

 

17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па

фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i, адпаведна, па іншых вучэбных прадметах), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча і ўласнае iмя вучня ў родным склоне.

18. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі.

19. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад

захоўваюцца ва ўстанове адукацыі да пачатку наступнага навучальнага года.

 

ІVАФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ

 

17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па

фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i, адпаведна, па іншых вучэбных прадметах), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча і ўласнае iмя вучня ў родным склоне.

18. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі.

19. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V–ХІ (XII) класах – вучнем згодна з патрабаваннямі Метадычных рэкамендацый. Памылкі, дапушчаныя вучнямі, выпраўляюцца настаўнікам ручкай з пастай чырвонага колеру.

20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. У І класе пры навучанні пісьму вучні могуць выкарыстоўваць аловак замест ручкі.

Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам (пры неабходнасці каляровымі алоўкамі, акрамя чырвонага) або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне ў сшытках аплiкацый, якія не выконваюць дыдактычных функцый, і фламастараў.











Комментариев нет:

Отправить комментарий